Thursday, March 18, 2010

Altrnative-BY Vkontakte Altrnative-BY Twitter RSS Altrnative-BY

Збор заявак на конкурс «Басовішча-2008»

Дата: 16 мая 2008 (00:47) | Категория: Новости

Падаваць заяўкі маладыя гурты могуць ад 15 траўня па 1 чэрвеня. Новаўвядзеньні гэтага году – на конкурс трэба падаваць мінімум тры беларускамоўныя песьні. Абіраць удзельнікаў адборачнага канцэрту будзе журы, склад якога аргамітэт агучыць бліжэй да сканчэньня тэрміну збору заявак. Канчатковы сьпіс удзельнікаў конкурснай часткі «Басовішча-2008» стане вядомы напрыканцы чэрвеня: 9 удзельнікаў абярэ журы на канцэрце, а аднаго – наведнікі «Тузіна Гітоў». Інфармацыя пра тое, як падаць заяўку – у гэтым матэрыяле.

Тузін фармальнасьцяў для ўдзелу ў «Басовішчы 2008»

Для ўдзелу ў адборачным туры да конкурсу на фэстывалі «Басовішча 2008» гурт мусіць прадаставіць аргкамітэту:
1. Запоўненую анкету – ankieta2008.doc
2. Тры беларускамоўныя песьні (у фармаце MP3, якасьць трэка ня меней за 128 кб/с)
3. Тэксты трох песень, дасланых на конкурс (у электронным выглядзе)
4. Інфармацыя пра гурт (у электронным выглядзе, памер тэксту ня меней за 300 знакаў)
5. Фотаздымак гурта (у фармаце jpg ці gif)
6. Адсканаваныя выявы апошняй старонкі пашпарту ўсіх удзельнікаў гурта (у фармаце jpg ці gif)

Адзін пакет. Анкета, песьні, тэксты, інфармацыя пра гурт, фотаздымак, сканы апошняй старонкі пашпартоў мусяць быць дасланыя адным пакетам (напрыклад, у rar-архіве) ці перададзеныя альбо перасланая арганізатарам на адным дыску CD-R. Інфармацыю пра спосабы адпраўкі заявак глядзіце ніжэй.

Патрабаваньні да матэрыялу:

1. Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе «Басовішча 2008» можа любы беларускі гурт, які грае ў рэчышчы «жывой музыкі» (то бок музыкі, выкананай на «жывых» інструмэнтах, дапускаецца выкарыстаньне электронных інстумэнтаў, сэмплаў і г.д. у якасьці неасноўных).
2. У запісе песьні павінны браць удзел тыя ж музыкі, якія будуць выступаць на канцэрце.
3. Наяўнасьць у гурта жывой праграмы, якая на мінімум на 75% складаецца зь беларускамоўных песень.

Патрабаваньні да ўдзельнікаў гуртоў:

1. Склад удзельнікаў гурта ня можа мяняцца пасьля падачы заяўкі
2. Пашпарты ўсіх удзельнікаў гурта павінны быць дзейснымі да 20 кастрычніка 2008 году (гэта патрабаваньне консульскага аддзела амбасады Польшчы ў Беларусі)
3. У конкурсе ня могуць браць удзел гурты-ляўрэаты «Басовішча» мінулых гадоў

Пачатак прыёму заявак: 15 траўня
Сканчэньне прыёму заявак: 1 чэрвеня
Удзельнікі адборачнага канцэрту будуць вызначаныя да 6 чэрвеня

Як даслаць заяўку?
Праз э-пошту.
Лепей за ўсё дасылаць праз электронную пошту на адрас basy2008@gmail.com

Праз звычайную пошту.
Лісты заявачным пакетам трэба накіроўваць на адрас:
220141, Менск, вул. Шугаева 23-2-38, Аляксею Мінчонку.

З рук у рукі (для менчукоў і гасьцей сталіцы).
Для таго, каб дамовіцца на сустрэчу і перадаць заяўку трэба патэлефанаваць па тэл. +375 29 627-07-91 (Velcom).

Анкета для падачы заяўкі на ўдзел у адборачным туры фэстывалю «Басовішча-2008»

Источник: “Тузін Гітоў”

Comments are closed.

Рейтинг@Mail.ru Alternative-BY