Thursday, March 18, 2010

Altrnative-BY Vkontakte Altrnative-BY Twitter RSS Altrnative-BY

Mauzer - Радасьць (2006)

Дата: 30 января 2008 (12:20) | Категория: Тексты песен

1 Овердоз

Ты быў звычайным беларусам, хутчэй бедным, чым багатым,
Ня верыў у Бога, не канфліктаваў з уладай.
Мабыць хмары над дахам не давалі спакою,
Калі ня сьпіш па начох і пытаешся: хто я?
З заплюшчанымі вачыма, завязаным ротам –
ніхто я / ніхто ты.
Амфэтамін, потым гераін,
Спачатку вас шмат, потым – ты адзін.
Потым…

Моташна жыць сярод недазвышчалавекаў,
Бачыць сьвет скрозь цемру зачыненых павекаў…
Ты сраў на іхныя пагрозы/парады,
Ты жывеш ня дзеля грошай і ня дзеля пасады.
Маленькія дзірачкі на венах не пашкодзяць сьветаўспрыманьню.
Тата, а дзядуля Ленін рабіў з таварыш Крупскай каханьне?
Над маім сусьветам навісла пагроза,
Але мне ўсё пох, я заўсёды пад наркозам.
Я расчараваўся ў сьвеце, мне патрэбна доза.

Амфэтамін, потым гераін,
Спачатку вас шмат, потым – ты адзін.
Потым…

Цябе знойдуць у труне з жалезабетону,
Дзе па квадратных мэтрах плошчы разьлічана мейсца жыхарства,
Тыя, што заўсёды ў згодзе з законам –
У шэрых камуфляжах санітары грамадства.

Амфэтамін, потым гераін,
Спачатку вас шмат, потым – ты адзін.
Потым нікога.

Некаму можа падацца гэта ўсё вельмі простым,
Але надзвычай цікава самому пісаць сваё
Забойства.

2 Будзь тупым!

Будзь тупым,
Калі хочаш выжыць,
Будзь тупым
Каб зрабіць кар’еру,
Будзь тупым,
Каб карыстацца даверам.
Будзь тупым!

Будзь тупым,
Каб цябе разумелі,
Будзь тупым,
Каб цябе не пабілі,
Будзь тупым,
Каб цябе тут любілі,
Будзь тупым!

Будзь тупым
І будзеш багатым.
Будзь тупым,
Усё будзе піздата,
Будзь тупым,
Валасатым прыматам,
Будзь тупым!

Будзь тупым
І ня лайся матам.
Будзь тупым,
Але з аўтаматам,
Будзь тупым,
Як трэба салдатам.

Будзь тупым,
Пі й тусуйся,
Будзь тупым
І ні аб чым не хвалюйся.

Будзь тупым,
Каб падабацца дзяўчынам,
Будзь тупым,
Але моцным мужчынам.

3 Безь цябе

На сьценах сутонных чамусьці застаўся твой цень
Я трымаў далоняй сьпёку тваіх грудзей
Маё цела хоча дакранацца да тваіх рук
Маё цела заняло пазыцыю каля тваіх ног
Маё цела ведае кожны твой рух
Я ліжу вільгаць з тваіх шчок

Безь цябе
Сьвет стане чысьцей
Безь мяне

Безумоўнае сонца перастала грэць і замерла ў пыльных кутах
Я хацеў адчуваць твой цяжар
баяцца кожны твой страх
Ёсьць мабыць толькі
Падлогай неба
Мой дах
Ты зьнікла стагодзьдзе таму
на пальцах застаўся твой пах
Я цалаваў твае скроні
тваё улоньне
твае падпахі
Табе было ўсё роўна
Калі ўсё йдзе нах

Мы ўходзім пад неба як уходзяць пад лёд
Пасьля цябе на сэрцы застаецца памёт
Дзе бездапаможнасьць вялых хвілін
Там я
Абсалютна
Адзін

4 Радасьць

Я вычарпаў свой ліміт шчасьця.
Я нічога не магу адчуць акрамя сьмеху й болю.
Хочаш, мы абрэжам лішнія пальцы –
Хутка цела ня будзе патрэбнае нам
З табою.
Мне часам трызьніцца, што насамрэч мяне няма,
Я настолькі маленькі, як пыл, як шум,
Нібы квіток на праезд, які нехта памяў.
Што павінна адбыцца, каб я нешта
Адчуў?

У мяне такое прыгожае цела.
Сьвет сапраўды робіцца белым.
Моцная радасьць на мяжы перадозу.
Забярыце мяне адсюль!..

Аднойчы
Вены скончыліся.
Гэта непрыемныя зьвесткі, калі жыцьцё падзеленае на фазы
“прыход” і “чаканьне ломкі”.
Тата й mother з разуменьнем паставіліся да пошуку артэрыяў/
Згодна розных крытэраў/
Валасы на галаве сына
Сталі сухімі й ломкімі.
Калі хадзіць па кватэры акуратна,
Тут можна хаваць бясплатна.
Іх сынок – хваравіты лагодны хлопчык,
Ён малюе галюцынацыі на лісточак,
Ад неасьцярожных рухаў
Лопаюцца ягоныя венкі.
Ён сьпіць абхапіўшы рукамі каленкі.
Яму засталося нядоўга.

У мяне такое прыгожае цела.
Сьвет сапраўды робіцца белым.
Моцная радасьць на мяжы перадозу.
Забярыце мяне адсюль!..
Забярыце мяне адсюль!..
Забярыце мяне адсюль!..

5 _ja_nie_na_vi_dzhu_cia_bie_

- Ты кахаеш мяне?
- Я ненавіджу цябе!!

Мае думкі пра цябе спынілі сваё існаваньне.
Мае ўспаміны – гэта крыўды, якое, у дупу, каханьне!
Ты інфаркт майго сэрца, ты спляжыла пачуцьці,
Я памыляўся, сука, калі казаў, што хачу цябе.

Яна вырашыла, што я не падыходжу.
Не задавальняю патрабаваньням,
Не апраўдваю спадзяваньняў,
Спазьняюся на спатканьні,
Ня маю шмат мані,
Не рыхтую летам сані,
А зімой дыплёмную працу,
Ня ўмею выгадна прадавацца,
Ня маю ўласнай кватэры,
У Бога амаль ня веру,
Ніякіх манэраў
І ўсё па-херу.
Я ня маю пэрспэктыў,
Мной кіруе незразумелы матыў,
З такімі як у мяне характарамі
Назаўсёды застаюцца аматарамі.
У яе жыцьці я выглядаю прахожым,
Не пачаставаў яе марожаным,
Сына яна назаве Сірожам,
Я такі… Такі… О, Божа!
Не падыходжу.

Мне б зараз стаць сьцяной ці зрабіць укол,
Мне б выпэцкаць усё ў пакоі крывёю,
Мне б стрэліць у скроню, ці легчы пад колы.
Ты ўсё роўна не зразумееш, што стала са мною.
Я ненавіджу цябе!

Я згубіў сябе ў мокрым халодным паветры,
У плыні біямасы на шмат кілямэтраў.
Ты яд, што прыгожа блішчыць на сонцы,
Ты забіваеш з густам, пяшчотна, бясконца.

Мне забаронены шлях у яе ложак,
На мне быццам напісана: “Ты нічога ня можаш”.
Не прыгожы.
Пакідаеш яе на раздарожжы,
Зь ёй трэба абыходзіцца асьцярожна.

Ты мыла мае рукі цёплай вадой,
Ты цалавала мяне так, як ня ўмее ніхто.
Мабыць я сплю й гэта мне сьніцца?
Ты цуд які ня можа адбыцца…
Я ненавіджу цябе!

6 JA zastanusia

Калі ў грудзёх маіх перастане грукатаць кроў
І пакіне ляжаць мяне пасярод лесу вітрын
І брукаваных палёў,
І шэрань на бровах, на вуснах
Ператворыць мяне ў частку ляндшафту калі,
Я й тады застануся сынам
Беларускай зямлі.

Калі расколіцца абалонка рэха пранізьлівым шэптам гукаў,
Калі я застануся самай напружанай нотай.
Я застануся
Сынам істоты ў коме - як заўсёды, ніякіх зрухаў.
Апошнюю песьню сваю ахвярую Беларусі.

Калі я разьбіты ўшчэнт, калі мяне засталося так мала,
Калі расьпятае сэрца бязвольна трымціць на чыіхсьці далонях,
Калі ня спраўдзіцца ніводная мара,
З тваёй гліны ўзяты – вярнуся ў тваё ўлоньне.

Калі куля падарункам адзіным сустрэне мяне на Каляды,
Я, згубіўшы моц, на грудзі тваёй вузкай расьпяты,
Да няплоднай зямлі тваёй прыгарнуся.
Жыцьцё сваё ахвярую Беларусі.

Неба, зямлю,
паветра,
свабоду, сэрца, жыцьцё,
усё што ёсьць,
усё
Ахвярую Беларусі.

7 Калыханка

Добрай ночы, Янка,
Салодкіх сноў, да сустрэчы а восьмай.
Ты маеш шэсьць гадзін калыханкі,
Адпачын ад адносін…
Няхай у тваім сьне ўсё будзе як трэба:
Пяшчотнае сонца й цёплае мора,
Няхай Пан Бог усьміхаецца зь неба,
Крыху будзе меней гора.

Няхай у тым сьне раптам скончацца войны,
Няхай там будзе салодкі пах хлеба,
Хай будзе наш край багаты й вольны,
З чысым паветрам, урадліваю глебай,
Хай дзеці сьмела глядзяць у вочы аблокаў,
І няхай тых аблокаў ня будзе,
Хай песьня ляціць высока - высока
І на вятры шчасьцем поўняцца грудзі…

Няхай вакол нас лунаюць анёлы,
Хай будзе моцы йсьці па дарозе,
У той, што ёсьць дачкою вясёлкі
Хай хопіць веры чакаць на парозе,
Хай будзе плячо, каб спытацца прытулку,
Любімыя вочы, каб прасіць прабачэньня…
У гушчары непрыкметных завулкаў
Не забыць аб сваім прызначэньні…

8 Людзі

У цёмнай кватэры гіне чалавек
Бяз шпрыцаў гераіну.
Без атрутных рэчываў і стрэлаў у сьпіну
У цёмнай кватэры гіне чалавек.

Мяккая коўдра, столь і падлога,
Зачынены дзверы.
Звонку здаецца ня цяжка паверыць
У Бога.

Табе здаецца гэта сьмешным…
Сьляпыя вочы…
Куды вы…
крочыце…
Людзі?..

Тэлеэкран дрэсыруе, праграмуе пачуцьці.
Смоўж мысьленьня цягне нізку болю скрозь грудзі.
І цела адкрыта, распранута й безабаронна. А людзі?
Іх твары размыты. Усё ўсё роўна…
Ня будзе за шкарлупінай сьвядомасьці. Хто там, што там?
Хам. Золата ці пазалота там?
Ён не павінен нічога вам,
Разбуральнікам уласнага храма,
Хамам.

Трэба жыць неяк. Асэнсаванае нешта
зьнешне
рабіць.
Ня піць, канешне.
Заставацца мужчынам,
Не дазваляць сабе сьмех без прычыны.
У сутоньнях самотна, размовы з сабой,
Нікога навокал.
Падэшваю лёсу схаваны ад вокаў,
Ад вокнаў.

Табе здаецца гэта сьмешным…
Сьляпыя вочы…
Куды вы…
крочыце…
Людзі?..

9 Баю-бай

Я вучуся ў вучэльні,
Ці працую на працы,
Не гляджу “панараму”
Й люблю паябацца.
Я ня п’ю кока-колу,
Калі гэта ня модна,
Зрэдку пасьля дыскатэкі
Атрымоўваю ў морду.

А пасьля дыскатэкі
Я кажу табе: бывай,
Добрай ночы,
Баю-бай.

Я вяртаюся позна,
Прачынаюся рана,
З-за недахопу часу
У кватэры не прыбрана.
Я сваруся з бацькамі,
Выпіваю з суседам,
Аб тваёй смачнай дупе
Мару ўжо за абедам.

А пасьля сэансу сэксу
Я кажу табе: бывай
Добрай ночы,
Баю-бай.

10 Беларусь будзе вольнай

Па нашых вуліцах ходзяць камуфляжныя людзі з сабакамі,
На нашых вуліцах стаяць БТРы,
На вуліцах чорныя вятры тлумачаць знакамі:
Лепей не пакідаць межы кватэры.
Пра гэта маўчаць злыя людзі ў чэргах,
Ня ведаюць прахожых шчокі няголеныя,
І гэта страшна, бо трэба выйсьці з шэрагу.
Беларусь будзе вольнай!

Нашыя сьцены – нібыта турэмныя.
У нашай стабільнасьці ёсьць нешта няўмольнае.
Усе твае высілкі будуць дарэмныя
У краіне забітых, забытых і задаволеных.
Сродкі масавай дэзынфармацыі
Пазбавяць цябе пачуцьця болю.
ЯМУ не хапае кананізацыі,
Але Беларусь будзе вольнай!

Бацькі перш за ўсё будуць думаць пра сына,
Будуць сьмяяцца навучаныя жыцьцём людзі,
Будуць баяцца й верыць хлусьні з тэлескрыні,
Але Беларусь усё роўна будзе,
Беларусь будзе вольнай!

Шукаюць пажарныя,
Шукае міліцыя
І эскадроны сьмерці
Нашай сталіцы
Нас
Бо мы – апазыцыя!

11 Брудная вада

Кароткачасовы дождж зацягнуўся на колькі год.
Цяжкія чорныя хмары плывуць з тэрыторыі ўсходу.
Падхапіць чароўную дрэнь і перастаць быць
Чалавекам,
Якому баліць…
Далей – вада. Мокрыя твары й рукі. І сьцены.
Калі нешта ня так – парві свае вены.
Але гэта ня выйсьце, бо выйсьця няма, ёсьць нагода,
З гэтай нагоды танкі йдуць на ўсход!

Гэтыя сьцены. Брудная вада.
Гэта ня трэба. Брудная вада.
Гэтае неба. Задушы мяне небам.
Брудная вада.

Мне ня выпіць столькі, бо я амаль цьвярозы.
Зрухі ў патрэбным кірунку, неўнармаваныя позы.
Гэты дождж маляваў псыхічнахворы мастак,
Кубачак гарбаты? – Так, так. Fuck! Fuck!
Я чалавек невядомай пароды –
Такія правілы этыкету, такая мода.
Шэрыя шыбы. Шэрыя. Шэрыя кроплі.
І цалкам прыстойныя, шэрыя, ціхія воплі.

І гэта ня выйсьце, бо выйсьця няма, а ёсьць голад.
З раніцы кепска, патрэбны ўкол /
Ад розуму.
Як права на сьмерць, як лекі ад болю…
Дайце мне волю!..
Я сабе гэта больш не дазволю!..
Не паі мяне болей
Бруднай вадою!!.

Comments are closed.

Рейтинг@Mail.ru Alternative-BY