intra muros (2008)
Дата: 3 мая 2008 (16:48) | Категория: Тексты песен
Падстава для абвяшчэння вайны
і непатрэбнае становіцца патрэбным
і добрае становіцца злосным
і ўсе патрабуюць гаўна і відовішчаў
і трэба стаяць ракам, каб стаць моцным
мой бог пераўтварае віно ў воду
паказчыкі растуць: менш шлюбаў - менш разводаў
і адзін = два
і ўсе перачыталі вершы Быкава
..войскі на плошчах
не ўяўляюць
сабой анічога -
кардонны муляж;
ўсе разумеюць,
што ўсё зразумела:
двухсотгадовы
анальны стаж
..ці гэта
ці не падстава
для абвяшчэння
абвяшчэння вайны?
надта страшна ад
тваёй агрэсіі,
што колькі год ваюе,
седзячы ў крэсле.
я так зачараваны
разважлівасцю ўчынкаў
(я ні разу сам
не быў на барыкадах)
ДЗЯЎЧЫНКА! - зараз я
лодар, недамерак, свіння -
усе мае пластылінавыя героі
лепей паглядзяць тэлевізар побач са мною
я бачыў - нешта спынілася ўнутры
я бачыў, хто там - у вышыні
на галоўным канале раскажы мне, бо
я сляпы..
я бачыў
ЎСЁ. Я бачыў, не бачыў, я бачыў
рэчы, што нельга заўважыць; мне дыхаў
Ў СПІНУ СТРАХ, я трымаў
за руку сваю безнадзейнасць;
АСЯДАЎ разам з пылам
унутры тваіх лёгкіх
(маё сэрца згнівала ў краіне
фізічна здаровых маральных дэбілаў)
ці гэта не падстава для абвяшчэння вайны?
Спажывецкія монстры
мае
адарваныя ногі
кажуць мне, што я заўтра пайду;
мае
аглушыя вушы
кажуць, што заўтра я ўсё пачую;
мае перапоўненыя кішэні
кажуць мне, што нічога не маюць
і толькі мая дурная галава кажа:
“Чуеш, дэбіл, кішэні не размаўляюць..”
што трэба мне -
мне мала мець усё
мне трэба больш,
чым звычайнае жыццё
дапамажы
пазбавіцца мне
штодзённых монстраў
унутры мяне
НАКАПІ-КУПІ-ВЫКАРЫСТАЙ-ЗДОХНІ
змой з майго твару чырвоную гразь
раскажы, підарас, мне гэту рэч:
як і калі я ўтварыўся ў мразь
ІДЗІ ПРЭЧ / ІДЗІ ПРЭЧ
ўсё, што жадаў,- гэта стаць як ты
зірні ў люстэрка - убачыш мяне
я думаў, што ты прагнеш свабоды
ІДЗІ ПРЭЧ / АД МЯНЕ
адчыні мне дзверы - я сведка Іеговы
усе размовы аб свабодзе ўнутры
я думаў, што ты прагнеш свабоды
ІДЗІ ПРЭЧ / АД МАЁЙ ДУШЫ
НАКАПІ-КУПІ-ЗДОХНІ
што трэба мне -
мне мала мець усё
мне трэба больш,
чым звычайнае жыццё
дапамажы
пазбавіцца мне
штодзённых монстраў
унутры мяне
Стралок у акне
смак (жалеза)
на маіх (маіх вачах)
на чужых (чужых зубах)
мая скура (скура)
лідэры, за якімі йдзем
навучаць дыхаць па раскладу
штрыхкоды на запясцях
гарантуюць упэўненасць і шчасце
Абароненыя Дурні маршыруюць
пад Гімны Сваёй Тупасці
Дуры танчаць у масках дур
у Бяспецы
ўсе ўпэўненыя ў заўтрашнім дні:
са статыстычных сукупнасцяў выключаны
выпадковыя элементы
(усе непрадказальныя прадказаны)
зброя іх - гэта страх
прапаганда эфектыўней
тлумачыць на ўсіх парадах, як
трахацца рацыянальней
дурні падавілісь ўсёй
сваёю талерантнасцю
лідэры вучаць іх, як
трахацца рацыянальней
[Курт Гаррыш]
..Боджы,
вось што я скажу табе:
Бог раззлаваўся на Каіна, бо
Каін чамусьці прымаў Яго
за вегетарыянца.
І калі ты
ня можаш з’есці свет,
свет з’есць цябе -
Бог, хочаш мяса?
….
ДЗЯЎЧЫНА АБАРОНЕНА, АЛЕ Я ДАСТАЎ ЯЕ
МАЦІ АБАРОНЕНА, АЛЕ Я ДАСТАЎ І ЯЕ
БАЦЬКА АБАРОНЕНЫ, АЛЕ Я ДАСТАЎ ЯГО
ІДЫЁТ АБАРОНЕНЫ, АЛЕ Я ДАСТАНУ ЯГО
Словы=словы
слова + слова - гэта два словы
людзі і сукі з рознымі мовамі
разумеюць адзін аднаго
бо словы і словы застануцца словамі
нярвознасць - і рукі, і соплі.. СТАЯЦЬ
трымай, покуль мы нажыраемся воцату з содай
й будзем трэсціся покуль мышцы дрыжаць
і цюль застаецца мужчынскага роду
і словы не значаць ўжо анічога
і біямасса - па сваіх дамах
дамах-дамавінах.. (жаль - за табой?)
літасць, прэч з дарогі
чацвер - за серадой
усе доўгія дні -
больш за два гады я не заплюшчваў вачэй
там я бачыў людзей
якіх, здаецца, даўно ўжо забыў
у маім альбоме
фотакарткі людзей, якіх ніколі не ведаў
на маім адзенні
роспісы тых, з кім ніколі не быў
і маё зерне тут не расце:
яшчэ
глыбей
яшчэ
банальней
Падымі
..хутчэй
падымі мяне з кален, пакажы новы дзень
раскажы мне аб тым, што было і што ёсць
пакажы мне адкуль расце мая злосць
я ніколі не чуў галоўных тых словаў
ніколі не ведаў, на што мы гатовы
ніколі не чуў галоўных сакрэтаў
я так і не даведаўся дзе Ты…
ніколі, ніхто (хто-небудзь мяне чуе)
спытай, май патрэбу ў мне (і Ты адчуеш)
абдымі, ідзі нагуй (вярнісь да мяне)
дапамажы, забей мяне (выратуй мяне)
выратуй мяне ад самога сябе
выратуй мяне ад самога сябе
выратуй мяне ад самога сябе
РУКІ ТВАЕ Ў МЯНЕ НА ШЫІ - ХУТЧЭЙ
я
магу прачытаць
сваё імя
у Тваіх вачах
Ты ня бачыш - Тваё жыццё
забівае мяне
навошта гэта мне
я ў тваіх руках
калі ласка
выратуй мяне ад рэчаў, якія
мне былі заўсёды патрэбны
пераканай мяне, што я ніколі
ня меў у Табе вялізнай патрэбы
мае думкі - частка Твайго жыцця
ўсё, што я зрабіў, рабіў не я
мне не паверыць ў тое, кім быў з Табой
зараз зірні, што Ты робіш са мной
затаі (сваё дыханне)
схавайся (за сцяной)
зачыні (усе свае дзверы)
азірнісь - Я ЎЖО ЗА ТВАЁЙ СПІНОЙ
хавайся, бягі (раскажы мне сваю казку)
дыхай, здохні (дыхай калі ласка)
дыхай (трымайся далей ад мяне)
мне гэта трэба (навошта гэта мне?)
я
магу прачытаць
сваё імя
у Тваіх вачах
Ты ня бачыш - Тваё жыццё
забівае мяне
навошта гэта мне
я ў тваіх руках
Брыгада Ураган
я цібе гаварю, пацан, падстрыжысь
еслі цібе дарага твая жысь
я цібе саветую, сука, падстрычся
еслі ты не хочэш всю жысь лечыцца
я це рю, пацан, падстрыжысь, еслі це дарага твая жысь
я це рю, пацан, падстрыжысь, еслі це дарага твая жысь
стрыжысь, дэбіл, стрыжысь быстрэй
стрыжысь, дэбіл, стрыжысь
я за табой, за табою
я за табой наблюдаю
наблюдаю я
Spring Nicht (Tokio Hotel cover)
не скачы!
Вуткі і качкі
вуткі - начныя пачвары
качкі - дык проста жывёлы
кра-кра-кра-кра кра-кра-кра,
кра-кра кра-кра, кра-кра-кра
Унутры сцен
гэта
ўсё -
яны
прыйшлі ўжо за мной
вораг у люстэрцы гатовы прыняць бой
(чуеш)
нечы
подых
за маёй спіной
(я-не-ба-чу)
чые сляды пакінуты за мной?
двое ў штатскім за
маім акном -
і сукі прасачыліся у мой дом
двое ў штатскім за
маім акном -
сука, зачынісь, ніякіх імён
дваццаць мільёнаў вачэй як крыніца
дзесяці мільёнаў аднолькавых поглядаў,
дванаццаць мільярдаў вачэй як крыніца
шасці мільярдаў аднолькавых поглядаў
чуеш - было вельмі добра:
я залез з галавою пад коўдру
чуеш - было вельмі добра:
я залез з галавою пад коўдру
чуеш - было вельмі добра,
толькі зараз я з галавою пад коўдрай
чуеш - было вельмі страшна -
заўтра будзе дзень учарашні
дваццаць мільёнаў вачэй як крыніца
дзесяці мільёнаў аднолькавых поглядаў,
дванаццаць мільярдаў вачэй як крыніца
шасці мільярдаў аднолькавых поглядаў
нехта дыхае
за дзвярыма.
у тваім роце
мая сліна.
нехта сочыць
ўвесь час з люстэркаў.
ўсе здраднікі
здрадзілі мне.
Ira furor brevis est
Ira furor brevis est
ТАК СПАКОЙНА
ЗА ДЗВЯРЫМА.
ТАК БЯСПЕЧНА
ЎНУТРЫ СЦЕН.
ТАК СТАБІЛЬНА
ЗА ДЗВЯРЫМА.
Я НАРМАЛЬНА,
ДЗЯКУЙ
Успышка злева
у грыме - малпа ў навінах
распавядае пра ядзерны грыб -
грып, які высушыў жаночы праліў,
на ртутны слупок пазірае бязвінна
манерна крывіць умею я душы -
позіркам ціхім машыны пытаю:
“Што - ўсё грыпуеш, “Таёта” сівая?” -
бензін пажырае й маўчыць крывадушна
скрыўшы
дзвярыма
сваю
галізну
лялька без сораму палае здароўем
і я пластык грудзей напаўняю любоўю -
каханню стагоддзі вучыла нас маці:
тыран быў таксама калісьці дзіцём
БОГ ВЫЙШАЎ З ЦЕНЮ - НА КАЛЕНІ
мозг пазыч мне: мы страты лічым
на палігонах у горадзе светлым,
лежачы нагамі у бок святла -
так паміраю я маляўніча
БОГ ВЫЙШАЎ З ЦЕНЮ - НА КАЛЕНІ
(добры бог выйшаў з ценю - усе палі на калені)
БОГ ВЫЙШАЎ З ЦЕНЮ - НА КАЛЕНІ
я памятаю: у той час (у той час)
людзі лячылі інсульты хлёркай,
у саркафагах потым ад раку (ад раку)
ратавалісь вільготнай уборкай


