Saturday, September 4, 2010

Altrnative-BY Vkontakte Altrnative-BY Twitter RSS Altrnative-BY

18.06.2009 / Князь Мышкін / Добрые Мысли (Минск)

Дата: 11 июня 2009 (09:53) | Категория: Важные концерты

18 чэрвеня ў фальварку «Добрыя Мыслі» (вул. Магілёўская, 12/1) гурт інтуітыўнай імправізацыі Князь Мышкін (MySpace, http://knyazmishkin.narod.ru) запрашае ўсіх на музычна-паэтычную акцыю пад агульнай назвай «La Madre Naturaleza» – свята Роднай Зямлі. Музыкі плануюць з дапамогаю сваіх гукавых малюнкаў, а таксама музыкі і вершаў сваіх сяброў прапанаваць слухачам падарожжа ў сакральныя глыбіні Беларусі. Нягледзячы на тое, што імправізацыі гурту некаторыя музычныя крытыкі прылічваюць да стылістыкі world і avant-garde, Князь Мышкін ніколі не адыходзіў ад сваіх каранёў, і на яго выступах і шматлікіх запісах можна адчуць непаўторны каларыт беларускіх народных матываў.

Акрамя Князя Мышкіна у акцыі прымуць удзел фальклорны ансамбль Літвіны, акусцік-фьюжн гурт Шепот Серебра, а таксама Раман Яраш, Ярыла Пшанічны, Віктар Жыбуль, Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан.

Слухачам будзе прапанаваны і цікавы эксперымент. Упершыню спантанная, імправізацыйная, поўная фольклавых матываў музыка гурту Князь Мышкін і іранічная, выбуховая, постмадэрновая паэзія Віктара Жыбуля сустрэнуцца разам.

18 чэрвеня, 19:00
Уваход:12 000, у дзень акцыі – 15 000
Інфа і продаж квіткоў: фальварак «Добрая Мыслі» (вул. Магілёўская, 12/1); тэл.: (029) 572-45-50, (029) 324-28-82 (МТС).

Comments are closed.

Рейтинг@Mail.ru