MAUZER
Дата: 17 января 2008 (21:04) | Категория: Группы

Состав:
Jan – вакал
Kolxz – гітара
Igr – бас
Ufo – сэмплы, вакал
Vase – барабаны
История:
MAUZER утварыўся ў 2002 годзе. Першы канцэрт быў адыграны ў верасьні 2003 года. Да 2005 года існаваньне групы было млявым і непрыкметным - адбываўся пошук стылю й гучаньня.
Усё зьмянілася ўлетку 2005 года, калі нікому не вядомы MAUZER стаў пераможцам галоўнага беларускага рок-фэстывалю “Басовішча”. Прыз за перамогу - магчымасьць запісу альбому на студыі “Rebrandt” у Польшчы. На невядомасьці ў Беларусі была пастаўленая кропка.
У сьнежні 2005 года MAUZER становіцца лаўрэатам яшчэ аднаго беларускага рок-фэстываля - “Рок-Кола”. СМІ называюць групу “новымі ГЕРОЯМІ беларускага року”, “лідэрамі новай хвалі беларускай МУЗЫКІ”. MAUZER пацьвярджае гэта й атрымлівае беларускую “Рок-Карону” ў намінацыі “Дэбют года - 2005″.
У лютым 2006 года на польскай студыі “Rembrandt” пачынаецца праца над дэбютным альбомам: запісваюцца гітары й барабаны. Запіс баса, вакала, электронікі, зьвядзеньне й майстраваньне адбываецца ў Беларусі на магілёўскай “B.S.S.R_recordz” да пачатку кастрычніка.
У чэрвені 2006 году MAUZER выступае на “Басовішчы” ў якасьці аднаго з госьцяў. Згодна шматлікім ацэнкам прафэсіяналаў і водгукам гледачоў, выступ групы становіцца “самым яскравым на фэстывалі”.
У жніўні 2006 года MAUZER бярэ ўдзел у open-air у цэнтры Менску й зьбірае каля сцэны падчас свайго выступу 10 тысячаў чалавек.
У верасьні 2006 года MAUZER атрымлівае запрашэньне выступіць на “Джынсавым фэсьце” ў сталіцы. Але перад пачаткам выступу каманды ўлады выключаюць электрычнасьць. Лідэр групы Ян бярэ мэгафон і пачынае чытаць першы куплет песьні “Беларусь будзе вольнай”, падтрымліваемы тысячамі галасоў люда7ей, якія знаходзяцца каля сцэны. Гэтая песьня стала гімнам супраціву рэжыму Лукашэнкі.
На “Рок-каранацыі 2006″ лідэр групы - Ян Маўзэр - атрымлівае рок-карону ў намінацыі “выканаўца году”.
Дэбютны альбом групы (”Радасьць”) выходзіць 25 сьнежня 2006 году на беларускім лэйбле “БМА”. Дыск атрымлівае масу станоўчых рэцэнзіяў. Крытыкі лічаць, што акрамя цудоўных гукавых і кампазытарскіх знаходак музыкаў, MAUZERу ўдалося стварыць канцэптуальны, завершаны твор, намаляваць нігілістычаdы партрэт сучаснай моладзі: “Агрэсыўная, нястрыманая музыка, з хворым успрыманьнем рэчаіснасьці, ненармальнай наркатычнасьцю. Калі хочацца аб усім забыць, адарвацца ад рэальнасьці, калі хочацца зьнікнуць назаўжды… Гэта тая музыка, тыя словы”. “Ня ў крыўду астатнім прадстаўнікам беларускай сцэны - ТАКОГА ў нас яшчэ не было. Ні па гучаньні, ні па якасьці, ні па драйве. MAUZERы паказалі якасна новы ўзровень. Па ўсіх парамэтрах. І яшчэ, як па мне, дык лепшая кампазыцыя на дыску - загалоўная “Радасьць”. Таму што яна не каўбасіць. Яна проста забівае. І чуеш барабаны, якія сьціхаюць у глыбіні мора, нібыта тваё сэрца…”
На працягу амаль года пасьля выхаду “Радасьць” уваходзіла ў пяцёрку самых пакупаемых беларускіх альбомаў.
У чэрвені 2007 года група грае на галоўнай сцэне аднаго з найбуйнейшых расейскіх рок-фэстываляў “Воздух”. Таксама на галоўнай сцэне фэстываля: “Агата Кристи”, “НАИВ”, “Приключения Электроников”, “Чичерина”, “Браво”, “Ленинград”, “Пилот”… Празь месяц, у ліпені MAUZER меў гонар сыграць хэдлайнэрам апошня
‘e3а дня фэстываля “Басовішча”.
Песьні “Брудная вада”, “Беларусь будзе вольнай”, “Калыханка” сталі шматразовымі пераможцамі адзінага беларускага інтэрнэт гіт-парада “Тузін Гітоў”.
Знакаміты беларускі крытык Вітаўт Мартыненка аб знаходжаньні адразу 2 песьняў MAUZERа ў гіт-парадзе:
“Цалкам лагічныя дзьве пазыцыі групы MAUZER, бо гэта цяпер total music news у Беларусі: якое б свабоднае беларускае радыё вы ў гэтыя дні не ўключылі, пераконваецеся - то героі беларускага сакавіцкага майдану называюць іх на “Свабодзе” сваімі кумірамі, то інтэрвію зь імі на “Рацыі”, то песьню нов_f3ю “Polonia” закруціць. Прызнаюся: іхная “Брудная вада” не адразу мяне прашыбла на дыску “Песьні Свабоды”, але - зь цягам часу. І так глыбока! Ды яшчэ ў сьнежні на апошнім фэстывалі “Рок-Кола” ў Полацку я заўважыў, што групу ня толькі слухаць варта, але й глядзець. Імідж увальны. Проста карцінка Пікаса на сцэне! З гукамі ледзь ня Баха! Ну а пазьней яны стварылі шэдэўр (песьня “Беларусь будзе вольнай”) - мяркуйце самі, якія празрыстыя вобразы - “сродкі масавай дэзынфармацыі”.”


